НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Год Змяі"

Дата выпуску ў абарачэнне 27 снежня 2012 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятная манета "Год Змяі", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Год Змяі", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф-лайк", Устаўка з фіяніту
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 8 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 68 руб. 74 кап.
· у футарале – 75 руб. 90 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – кампазіцыя, якая складаецца з элементаў механізма гадзінніка, Сонца і Месяца, у цэнтры механізма гадзінніка -- устаўка з фіяніту; справа – год чаканкі; злева – проба сплаву; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ; уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ.
Ва ўнутраным крузе размешчаны лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месяцавага календара. Золатам выдзелены элементы механізма гадзінніка і год Змяі: 2013.


Рэверс: у цэнтры – выява змяі, скручанай у спіраль, у атачэнні зорак і арнаменту, унутры спіралі – пазалочаны кітайскі іерогліф, што абазначае змяю; унізе надпіс: ГОД ЗМЯІ.