НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятные монеты "Ганчарства"

Дата выпуску ў абарачэнне 27 снежня 2012 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятные монеты "Ганчарства", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятные монеты "Ганчарства", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 69 руб. 00 кап.
· у футарале – 73 руб. 36 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах
Памятные монеты "Ганчарства", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятные монеты "Ганчарства", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 15,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 6 руб. 33 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); па крузе – стылізаваны вянок з лісця і кветак васілька і канюшыны, які ўяўляе суквецце рамёстваў, цесна сплеценых паміж сабой у бясконцасць круга (сімвал даўгавечнасці і шчасця); злева – год чаканкі; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры на фоне стылізаванага беларускага сельскага пейзажу – выява збана з вадой, злева – жанчыны з вёдрамі, справа – вясковых хатак; уверсе надпіс: ГАНЧАРСТВА.