НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Гарлачык белы"

Дата выпуску ў абарачэнне 28 снежня 2012 г.

Дызайн:
Майке Хоф (Германія)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятная манета "Гарлачык белы", аверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Гарлачык белы", рэверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 20 г
маса срэбра ў чысціні: 18,5 г
якасць: "пруф", з прымяненнем метаду тампадрукавання
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 43 руб. 70 кап.
· у футарале – 47 руб. 60 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, злева – проба сплаву; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 10 РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява двух белых гарлачыкаў, адзін з якіх выкананы метадам тампадрукавання, на ім – страказа; уверсе па крузе надпіс: Гарлачык белы – Nymphaea alba.