Памятныя манеты "Чорны свіргуль"

Дата выпуску ў абарачэнне: 28 снежня 2012 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 10 рублёў
  • маса манеты: 16,81 г
  • маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 31 рубель 05 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 6 рублёў 90 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – выява маленькай птушкі на далонях, пад ёй – год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява чорнага свіргуля (ён прызнаны ў Беларусі ў 2012 г. Птушкай года); па крузе надпісы: справа – ЧОРНЫ СВІРГУЛЬ, злева – ПТУШКА ГОДА.