НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Зубр"

Дата выпуску ў абарачэнне 28 снежня 2012 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятныя манеты "Зубр", аверс, залатая, 50 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Зубр", рэверс, залатая, 50 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Залатая, проба золата: 999
намінал: 50 рублёў
маса манеты: 7,78 г
маса золата ў чысціні: 7,78 г
якасць: "пруф", з устаўкай: Брыльянт 2 шт., памер 0,8 мм, тып – VS
дыяметр: 25 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 701 руб. 50 кап.
· у футарале – 706 руб. 71 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах
Памятныя манеты "Зубр", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Зубр", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 31,1 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф", з устаўкамі з фіянітаў
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 67 руб. 85 кап.
· у футарале – 73 руб. 21 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, злева – проба сплаву; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 50 РУБЛЁЎ (на залатой) і 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай).

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява зубра, у вачах – устаўкі з двух брыльянтаў (на залатой) і двух сінтэтычных крышталёў (на срэбнай); унізе па крузе надпісы: ЗУБР. BISON BONASUS.