НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Зубры"

Дата выпуску ў абарачэнне 28 снежня 2012 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятная манета "Зубры", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Зубры", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 31,1 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф", з устаўкамі з фіянітаў
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 67 руб. 85 кап.
· у футарале – 73 руб. 26 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс: у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, злева – проба сплаву; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява двух зуброў, у вачах – устаўкі з сінтэтычных крышталёў; па крузе надпісы: уверсе – ЗУБРЫ, унізе – BISON BONASUS.