НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча

Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 10 рублёў – 21 кастрычніка 1998 г.; медна-нікелевая, 1 рубель – 29 снежня 1998 г.

Дызайн:
Т. Радзівілка (Беларусь)
Чаканка:
"Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія

Памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча, аверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча, рэверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 16,82 г
маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 18 руб. 71 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча, аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча, рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 14,35 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 2 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: у крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, на срэбнай – маса каштметалу ў чысціні і проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ", у ніжняй – "ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ" на срэбнай і "АД3IН РУБЕЛЬ" на медна-нікелевай.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява Адама Міцкевіча, пад ёй надпіс: А. МIЦКЕВIЧ; справа – гады жыцця паэта: 1798–1855.