Памятныя манеты "Беларускі балет. 2013"

Дата выпуску ў абарачэнне: 06 мая 2013 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 1 000 рублёў
  • маса манеты: 155,5 г
  • маса золата ў чысціні: 155,5 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 65 мм
  • тыраж: 49 шт.
няма ў наяўнасці
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 7,78 г
  • маса золата ў чысціні: 7,78 г
  • якасць: "пруф", 1 устаўка з брыльянта
  • дыяметр: 22 мм
  • тыраж: 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 707 рублёў 25 капеек
няма ў наяўнасці
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 5 рублёў
  • маса манеты: 0,5 г
  • маса золата ў чысціні: 0,5 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 11 мм
  • тыраж: 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 56 рублёў 93 капейкі
  • у футарале – 63 рублі 51 капейка
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 999
  • намінал: 100 рублёў
  • маса манеты: 155,5 г
  • маса срэбра ў чысціні: 155,5 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 65 мм
  • тыраж: 750 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 362 рублі 25 капеек
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 999
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 20 г
  • маса срэбра ў чысціні: 20 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 41 рубель 58 капеек
  • у футарале – 45 рублёў 43 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 19,5 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 37 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 9 рублёў 20 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай (акрамя залатой манеты наміналам 5 рублёў, бакавая паверхня якой гладкая).

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры манеты – франтальная выява будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь пасля рэканструкцыі; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе: злева – год чаканкі, справа – проба сплаву (акрамя медна-нікелевай манеты), у цэнтры – намінал: 1 РУБЕЛЬ, 5 РУБЛЁЎ, 20 РУБЛЁЎ, 50 РУБЛЁЎ, 100 РУБЛЁЎ і 1000 РУБЛЁЎ на манетах адпаведных наміналаў.

Рэверс

на манетах – выявы фрагментаў з балета "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага.
На залатой манеце наміналам 1000 рублёў і срэбнай наміналам 100 рублёў: злева – рэльефная выява балерыны ў танцы; уверсе і ўнізе – два лунаючых пяры; у цэнтры – у два радкі надпіс: БЕЛАРУСКІ БАЛЕТ.
На залатой манеце наміналам 5 рублёў і срэбнай наміналам 20 рублёў: злева – рэльефная выява ў поўны рост балерыны ў танцы; справа – два лунаючых пяры; унізе па крузе надпіс: БЕЛАРУСКІ БАЛЕТ; на срэбнай – лагатып F15, які паказвае на прыналежнасць манеты да міжнароднай праграмы пад назвай Fabulous 15 (Ашаламляльныя 15).
На залатой манеце наміналам 50 рублёў і медна-нікелевай наміналам 1 рубель: у цэнтры – рэльефная выява балерыны, якая сядзіць у паўшпагаце; пад ёй у два радкі надпіс: БЕЛАРУСКİ БАЛЕТ (на залатой манеце замест кропкі ў літары "İ" ўстаўлены брыльянт); справа па краі манеты – дэкаратыўны арнамент з пер’я.