НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Чэмпіянат свету па футболе 2014 года. Бразілія"

Дата выпуску ў абарачэнне 14 мая 2013 г.

Дызайн:
М. Шульце (Германія)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятныя манеты "Чэмпіянат свету па футболе 2014 года. Бразілія", аверс, срэбная, 100 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Чэмпіянат свету па футболе 2014 года. Бразілія", рэверс, срэбная, 100 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 100 рублёў
маса манеты: 155,5 г
маса срэбра ў чысціні: 155,5 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 65 мм
тыраж: 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 310 руб. 50 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах
Памятныя манеты "Чэмпіянат свету па футболе 2014 года. Бразілія", аверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Чэмпіянат свету па футболе 2014 года. Бразілія", рэверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 20 г
маса срэбра ў чысціні: 18,5 г
якасць: "пруф", з прымяненнем метаду тампадрукавання
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 43 руб. 13 кап.
· у футарале – 48 руб. 50 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах
Памятныя манеты "Чэмпіянат свету па футболе 2014 года. Бразілія", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Чэмпіянат свету па футболе 2014 года. Бразілія", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 27,03 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 8 руб. 63 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, злева – проба сплаву (на срэбных); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), 10 РУБЛЁЎ і 100 РУБЛЁЎ (на срэбных манетах адпаведнага наміналу).

Рэверс: на срэбнай манеце наміналам 100 рублёў і медна-нікелевай наміналам 1 рубель: у цэнтры на фоне дэкаратыўнага арнаменту – рэльефная выява футбаліста, які ў скачку б’е па мячы; уверсе па крузе надпіс: 2014 FIFA WORLD CUP BRASIL™; на срэбнай манеце наміналам 10 рублёў: у цэнтры на фоне стылізаванай выявы зямнога шара – фрагмент вугла футбольнага поля з мячом; уверсе па крузе надпіс: 2014 FIFA WORLD CUP BRASIL™.