Памятная манета "Дзева. 2013 (Virgo. 2013)"

Дата выпуску ў абарачэнне: 20 мая 2013 года

Дызайн: Д. Сураевска (Польшча)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925 , проба золата: 999,9
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 28,28 г
  • маса срэбра ў чысціні: 26,16 г, золата – 0,019 г)
  • якасць: "пруф", устаўка (празрыстая капсула, у якой знаходзіцца рухомы срэбны з пазалотай філігранны элемент у выглядзе дзевы)
  • дыяметр: 41 мм
  • тыраж: да 10 000 шт.
  • Камплект срэбных памятных манет "Знакi задыяка. 2013"
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 74 рублі 75 капеек

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры манеты – выява фрагмента гравюры з работы "Ars Magna Lucis et Umbrae" нямецкага вучонага А. Кірхера, якая ўяўляе ўзаемадзеянне нябесных цел; справа – проба сплаву, пад ёй – фірменны (таварны) знак АТ "Манетны двор Польшчы"; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ і год чаканкі.

Рэверс

у цэнтры на фоне стылізаванай выявы гадзінніка, які знаходзіцца на гадзіннікавай вежы на плошчы Святога Марка ў Венецыі, – рэльефная пазалочаная стылізаваная выява дзевы, справа па крузе надпіс: VIRGO; унізе – устаўка: празрыстая капсула, у якой знаходзіцца рухомы срэбны з пазалотай філігранны элемент у выглядзе дзевы.