Памятныя манеты "400 гадоў прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе"

Дата выпуску ў абарачэнне: 12 чэрвеня 2013 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 10 рублёў
  • маса манеты: 16,81 г
  • маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 37 мм
  • тыраж: 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 32 рублі 20 капеек
  • у футарале – 36 рублёў 56 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 19,5 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 37 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 5 рублёў 75 капеек
  • у футарале – 10 рублёў 11 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: 400 ГАДОЎ ПРАБЫВАННЯ ЦУДАТВОРНАГА АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ У БУДСЛАВЕ.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры манеты – выява Будслаўскага касцёла, абрамленая стужкай з надпісам: САНКТУАРЫЙ МАЦІ БОЖАЙ У БУДСЛАВЕ; па крузе на фоне арнаментальнай паласы надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе справа – год чаканкі, злева на срэбнай манеце – проба сплаву, у цэнтры – намінал 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс

у цэнтры – выява абраза, абрамленая стужкай з надпісам: МАЦІ БОЖАЯ БУДСЛАЎСКАЯ; па крузе манеты – арнаментальная паласа.