Памятная манета, прысвечаная 80–годдзю ААБ "Беларусбанк"

Дата выпуску ў абарачэнне: 01 снежня 2002 года

Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь),рэверс: В.Цітоў (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,62 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: да 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
  • у футарале – 37 рублёў 92 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 15,5 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 33 мм
  • тыраж: да 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 1 рубель 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

у крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, на срэбнай – проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – "ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ" на срэбнай і "АД3IН РУБЕЛЬ" на медна-нікелевай.

Рэверс

уверсе – надпіс па крузе: "АКЦЫЯНЕРНЫ АШЧАДНЫ БАНК", пад ёй – эмблема банка і надпісы ў дзва радкі "80 ГОД" "БЕЛАРУСБАНК"; унізе злева – павялічаны фрагмент эмблемы ААБ "Беларусбанк", справа – надпіс у дзва радкі "1922–2002".