НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "1025-годдзе Хрышчэння Русі"

Дата выпуску ў абарачэнне 17 ліпеня 2013 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "1025-годдзе Хрышчэння Русі", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "1025-годдзе Хрышчэння Русі", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925, золата – 995
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г, золата – 0,044 г
якасць: "пруф", Манета цалкам пакрыта золатам
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 51 руб. 75 кап.
· у футарале – 57 руб. 91 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "1025-годдзе Хрышчэння Русі", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "1025-годдзе Хрышчэння Русі", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 15,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 6 руб. 90 кап.
· у футарале – 12 руб. 88 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці, гурт з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры манеты ў крузе – лагатып Беларускай Праваслаўнай Царквы, пад ім у тры радкі надпіс: БЕЛАРУСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА; па знешнім крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, справа – год чаканкі, злева на срэбнай манеце – проба сплаву, унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: на фоне крыжа, утворанага стылізаванымі арнаментамі, у цэнтры – з эмблемы свята надпіс: 1025-ЛЕТИЕ КРЕЩЕНИЯ РУСИ, над ім – выява голуба з німбам як сімвал Святога Духа; злева і справа ад эмблемы – выявы анёлаў, пад эмблемай – стылізаваны вобраз горада.