Памятныя манеты "БПС-Сбербанк. 90 гадоў"

Дата выпуску ў абарачэнне: 19 ліпеня 2013 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 7,78 г
  • маса золата ў чысціні: 7,78 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 21 мм
  • тыраж: 500 шт.
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 28,28 г
  • маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
  • якасць: "пруф", З прымяненнем метаду тампадрукавання
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай (акрамя срэбнай манеты наміналам 20 рублёў, бакавая паверхня якой гладкая).

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры манеты – геаметрычная кампазіцыя, у яе аснове арнамент, які сімвалізуе багацце і дабрабыт, жыватворны пачатак, што садзейнічае прымнажэнню прыбытку і дастатку ў гаспадарцы; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе: злева – год чаканкі, справа – проба сплаву (акрамя медна-нікелевай манеты), у цэнтры – намінал: 1 РУБЕЛЬ, 20 РУБЛЁЎ, 50 РУБЛЁЎ на манетах адпаведных наміналаў.

Рэверс

у цэнтры манеты – выява квітнеючага дрэва жыцця, уверсе – адлюстраванне таварнага знака ААТ "БПС-Сбербанк" (на срэбнай манеце наміналам 20 рублёў яно выканана метадам тампадрукавання), унізе па крузе надпіс: БПС-СБЕРБАНК. 90 ГАДОЎ.