НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Свяціцель Мікалай Мір Лікійскіх Цудатворац"

Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 500 рублёў – 19 ліпеня 2013 г.; залатая, 5 000 рублёў – 18 верасня 2013 г.

Дызайн:
Э. Кургінян (Арменія)
Чаканка:
срэбная, 500 рублёў – ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія; залатая, 5 000 рублёў – ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Свяціцель Мікалай Мір Лікійскіх Цудатворац", аверс, срэбная, 500 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Свяціцель Мікалай Мір Лікійскіх Цудатворац", рэверс, срэбная, 500 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925, золата – 999
намінал: 500 рублёў
маса манеты: 500 г
маса срэбра ў чысціні: 462,5 г, золата – 0,04 г
якасць: "пруф", З пакрыццём золатам
дыяметр: 100,25 мм
тыраж: да 777 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 1 081 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Свяціцель Мікалай Мір Лікійскіх Цудатворац", аверс, залатая, 5 000 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Свяціцель Мікалай Мір Лікійскіх Цудатворац", рэверс, залатая, 5 000 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Залатая, проба золата: 999,9
намінал: 5 000 рублёў
маса манеты: 500 г
маса золата ў чысціні: 499,95 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 80,25 мм
тыраж: да 77 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць круглую форму. З пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня з перарывістай насечкай, на гладкай паверхні пазначаны індывідуальны нумар манеты.

Аверс: уверсе ў цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе герба надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры манет на фоне мора і зямлі – выкананыя золатам у суправаджэнні тлумачальных надпісаў выявы сцэн жыція свяціцеля Мікалая Цудатворца (нараджэнне свяціцеля Мікалая, цудоўнае вяртанне дывана, вяртанне сына бацькам, выратаванне карабля ад патаплення, выратаванне трох мужоў ад кары, з’яўленне абраза свяціцеля Мікалая князю Дзмітрыю Данскому, перанясенне мошчаў у Бар-град); унізе манет – год чаканкі, проба сплаву і намінал: 5000 РУБЛЁЎ (на залатой) і 500 РУБЛЁЎ (на срэбнай).

Рэверс: у цэнтры – вобраз свяціцеля Мікалая Цудатворца, абрамлены арнаментам (на срэбнай манеце німб над свяціцелем выкананы золатам); унізе надпіс: СВЯТИТЕЛЬ НИКОЛАЙ МИР ЛИКИЙСКИХ ЧУДОТВОРЕЦ.