Памятная манета "Настурка (Tropaeolum)"

Дата выпуску ў абарачэнне: 23 верасня 2013 года

Дызайн: У. Валежак (Польшча)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 51 рубель 75 капеек

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – рэльефная выява фрагмента карціны І. Хруцкага "Кветкі і садавіна", злева ад яе – выкананая метадам тампадрукавання выява кветкі сланечніку; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 10 РУБЛЁЎ, фірменны (таварны) знак АТ "Манетны двор Польшчы", год чаканкі і проба сплаву.

Рэверс

у цэнтры на фоне рэльефнай стылізаванай выявы кветкі настуркі – выкананы метадам тампадрукавання відарыс кветкі настуркі; уверсе надпіс: TROPAEOLUM.