Памятная манета "Год Каня"

Дата выпуску ў абарачэнне: 07 кастрычніка 2013 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф-лайк", Устаўка з фіяніту
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: да 8 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 78 рублёў 20 капеек
  • у футарале – 88 рублёў 62 капейкі

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – кампазiцыя, якая складаецца з элементаў механiзма гадзiннiка, Сонца i Месяца, у цэнтры механiзма гадзiннiка – устаўка з фіяніту; справа – год чаканкi; злева – проба сплаву; унiзе – намiнал 20 РУБЛЁЎ; уверсе па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ. Ва ўнутраным крузе размешчаны лiчбы, якiя абазначаюць гады з 2013 па 2024, па колькасцi гадоў аднаго цыкла кiтайскага месячнага календара. Золатам выдзелены элементы механiзма гадзiннiка i Год Каня: 2014.

Рэверс

у цэнтры – выява двух коней у атачэннi зорак i арнаменту, унутры – пазалочаны кiтайскi iероглiф, што абазначае каня; унізе надпіс: ГОД КАНЯ.