Памятныя манеты "Садружнасць Незалежных Дзяржаў. 15 год"

Дата выпуску ў абарачэнне: 19 верасня 2006 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф", З прымяненнем метаду тампадрукавання
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
  • у футарале – 37 рублёў 95 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 1 рубель 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Гурт манет рыфлёны.

Аверс

у цэнтры – рэльефная выява будынка Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў, уверсе – рэльефнае адлюстраванне Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе ўказаны: год чаканкі, на срэбнай манеце – проба сплаву і намінал 20 РУБЛЁЎ, на медна-нікелевай – намінал 1 РУБЕЛЬ.

Рэверс

у цэнтры – рэльефнае адлюстраванне эмблемы Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якая на срэбнай манеце выканана метадам тампадрукавання з выкарыстаннем блакітнай, белай і жоўтай фарбаў; па крузе надпіс: СОДРУЖЕСТВО НЕЗАВИСИМЫХ ГОСУДАРСТВ • 15 ЛЕТ.