Памятныя манеты "Прападобны Сергій Раданежскі. 2013"

Дата выпуску ў абарачэнне: 15 кастрычніка 2013 года

Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь)реверс: У. Валежак (Польшча),С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 667 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 54 рублі 05 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры па крузе надпіс: ПРАВОСЛАВНЫЕ СВЯТЫЕ; пад ім на фоне арнаменту – выява макета-рэканструкцыі Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку; злева – намінал: 100 РУБЛЁЎ (на залатой) і 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай); справа – год чаканкі, проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.

Рэверс

уверсе па крузе надпіс: ПРЕПОДОБНЫЙ СЕРГИЙ РАДОНЕЖСКИЙ; у цэнтры на фоне арнаменту, які прымяняецца ў іканаграфіі, з устаўкай (чатыры фіяніты) – вобраз святога Прападобнага Сергія Раданежскага.