НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Свяціцель Мікалай Цудатворац. 2013"

Дата выпуску ў абарачэнне: залатая, 100 рублёў – 15 кастрычніка 2013 г.; срэбная, 20 рублёў – 15 кастрычніка 2013 г.; срэбная, 500 рублёў – 19 снежня 2013 г.

Дызайн:
аверс: С. Заскевіч (Беларусь)
реверс: У. Валежак (Польшча),
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятныя манеты "Свяціцель Мікалай Цудатворац. 2013", аверс, залатая, 100 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Свяціцель Мікалай Цудатворац. 2013", рэверс, залатая, 100 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Залатая, проба золата: 999,9
намінал: 100 рублёў
маса манеты: 10 г
маса золата ў чысціні: 9,99 г
якасць: "пруф", з устаўкамі з фіянітаў
дыяметр: 21 мм
тыраж: да 25 000 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 667 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Свяціцель Мікалай Цудатворац. 2013", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Свяціцель Мікалай Цудатворац. 2013", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 20 г
маса срэбра ў чысціні: 19,98 г
якасць: "пруф", з устаўкамі з фіянітаў
дыяметр: 32 мм
тыраж: да 25 000 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 54 руб. 05 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Свяціцель Мікалай Цудатворац. 2013", аверс, срэбная, 500 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Свяціцель Мікалай Цудатворац. 2013", рэверс, срэбная, 500 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 500 рублёў
маса манеты: 500 г
маса срэбра ў чысціні: 500 г
якасць: "пруф", з устаўкамі з чатырох крышталёў Свароўскі
дыяметр: 90 мм
тыраж: да 999 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 977 руб. 50 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай (наміналам 500 рублёў - гладкая).

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры па крузе надпіс: ПРАВОСЛАВНЫЕ СВЯТЫЕ; пад ім на фоне арнаменту – выява макета-рэканструкцыі Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку; злева – намінал: 100 РУБЛЁЎ (на залатой) і 20 і 500 РУБЛЁЎ (на срэбнай); справа – год чаканкі, проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.

Рэверс: уверсе па крузе надпіс: СВЯТИТЕЛЬ НИКОЛАЙ ЧУДОТВОРЕЦ; у цэнтры на фоне арнаменту, які прымяняецца ў іканаграфіі, з устаўкай (чатыры фіяніты); на манеце наміналам 500 рублёў (чатыры крышталя Свароўскi) – вобраз Свяціцеля Мікалая Цудатворца.