НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Пераліўніца вялікая (Apatura iris)"

Дата выпуску ў абарачэнне 15 лістапада 2013 г.

Дызайн:
Д. Сураевска (Польшча)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятная манета "Пераліўніца вялікая (Apatura iris)", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Пераліўніца вялікая (Apatura iris)", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "пруф", З прымяненнем метаду тампадрукавання
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 8 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 56 руб. 35 кап.
· у футарале – 67 руб. 12 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: у цэнтры ў крузе на фоне стылізаванага крыла матылька: рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; злева – проба сплаву, справа – фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы, унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры на фоне рэльефнай выявы раслін – выкананы метадам тампадрукавання матылёк Пераліўніца вялікая; унізе справа надпіс: APATURA IRIS.