Памятныя манеты "Слуцкія паясы. Калекцыянаванне"

Дата выпуску ў абарачэнне: 21 лістапада 2013 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 59 рублёў 80 капеек
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 7 рублёў 48 капеек
  • у футарале – 16 рублёў 7 капеек

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці, гурт з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры манеты ў крузе – выява фрагмента двухбаковага пояса, які выраблены на Слуцкай мануфактуры і знаходзіцца ў калекцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (на срэбнай манеце фрагмент пояса выкананы метадам тампадрукавання); па знешнім крузе ўверсе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; злева – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай) і мастацкі элемент (на медна-нікелевай), унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс

злева па крузе надпіс: СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ. КАЛЕКЦЫЯНАВАННЕ; у цэнтры – выява вокладкі каталога выставы слуцкіх паясоў 1927 года і фрагмента пояса з калекцыі Івана Луцкевіча (калекцыя са збору Івана Луцкевіча была паказана М. Багдановічу, пасля чаго ён напісаў верш "Слуцкія ткачыхі").