НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Цялец. 2013 (Taurus. 2013)"

Дата выпуску ў абарачэнне 29 лістапада 2013 г.

Дызайн:
Д. Сураевска (Польшча)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятная манета "Цялец. 2013 (Taurus. 2013)", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Цялец. 2013 (Taurus. 2013)", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925, золата – 999,9
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г, золата – 0,019 г
якасць: "пруф", устаўка (празрыстая капсула, у якой знаходзіцца рухомы срэбны з пазалотай філігранны элемент у выглядзе быка)
дыяметр: 41 мм
тыраж: да 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 86 руб. 25 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры манеты – выява фрагмента гравюры з работы "Ars Magna Lucis et Umbrae" нямецкага вучонага А. Кірхера, якая ўяўляе ўзаемадзеянне нябесных целаў; справа – проба сплаву, пад ёй – фірменны (таварны) знак АТ "Манетны двор Польшчы"; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ і год чаканкі.

Рэверс: у цэнтры на фоне стылізаванай выявы гадзінніка, які знаходзіцца на гадзіннікавай вежы на плошчы Святога Марка ў Венецыі, – рэльефная пазалочаная стылізаваная выява быка, пад ёй па крузе надпіс: TAURUS; унізе – устаўка: празрыстая капсула, у якой знаходзіцца рухомы срэбны з пазалотай філігранны элемент у выглядзе быка.