НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Крокус (Crocus)"

Дата выпуску ў абарачэнне 25 лістапада 2013 г.

Дызайн:
У. Валежак (Польшча)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятная манета "Крокус (Crocus)", аверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Крокус (Crocus)", рэверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 14,14 г
маса срэбра ў чысціні: 13,08 г
якасць: "пруф", з прымяненнем метаду тампадрукавання
дыяметр: 32 мм
тыраж: да 8 000 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 54 руб. 05 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – рэльефная выява фрагмента карціны І. Хруцкага "Кветкі і садавіна", злева ад яе – выкананая метадам тампадрукавання выява дзвюх кветак браткаў; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 10 РУБЛЁЎ, фірменны (таварны) знак АТ "Манетны двор Польшчы", год чаканкі і проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры на фоне рэльефнай стылізаванай выявы кветкі крокуса – выкананы метадам тампадрукавання відарыс кветкі крокуса; уверсе надпіс: CROCUS.