НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Слуцкія паясы. Шляхецкі касцюм"

Дата выпуску ў абарачэнне 20 снежня 2013 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Слуцкія паясы. Шляхецкі касцюм", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Слуцкія паясы. Шляхецкі касцюм", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф", З прымяненнем метаду тампадрукавання
дыяметр: 50 мм
тыраж: 7 000 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 59 руб. 80 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах
Памятныя манеты "Слуцкія паясы. Шляхецкі касцюм", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Слуцкія паясы. Шляхецкі касцюм", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 19,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 37 мм
тыраж: 7 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 7 руб. 48 кап.
· у футарале – 16 руб. 07 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці, гурт з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры манеты ў крузе – выява фрагмента аднабаковага пояса, які выраблены на Слуцкай мануфактуры (1776–1780) і знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі (на срэбнай манеце фрагмент пояса выкананы метадам тампадрукавання); па знешнім крузе ўверсе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; злева – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай манеце) і мастацкі элемент (на медна-нікелевай), унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: злева па крузе надпіс: СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ. ШЛЯХЕЦКІ КАСЦЮМ; злева – выява фігуры мужчыны (шляхціца) у традыцыйным касцюме, падпяразаным слуцкім поясам; справа – стылізаваная выява яго генеалагічнага дрэва як сімвала шляхецкага роду.