Памятные монеты "Слуцкія паясы. Ткацтва"

Дата выпуску ў абарачэнне: 20 снежня 2013 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 59 рублёў 80 капеек
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 8 рублёў 5 капеек
  • у футарале – 16 рублёў 7 капеек

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці, гурт з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры манеты ў крузе – выява фрагмента двухбаковага чатырохвонкавага пояса, які выраблены на Слуцкай мануфактуры (1760(1762)–1776) і знаходзіцца ў калекцыі Музея старажытнай беларускай культуры (на срэбнай манеце фрагмент пояса, выкананы метадам тампадрукавання); па знешнім крузе ўверсе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; злева – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай манеце) і мастацкі элемент (на медна-нікелевай), унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс

злева па крузе надпіс: СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ. ТКАЦТВА; злева – выява фігуры купца, якая сімвалізуе гандлёвыя сувязі горада Слуцка, справа – дэкаратыўная кампазіцыя, якая складаецца з герба горада Слуцка, ткача за станком падчас вырабу традыцыйных тканых паясоў і выявы горада (як сімвала развітога цэнтра мануфактурнай вытворчасці).