Памятная манета "Віёла (Viola)"

Дата выпуску ў абарачэнне: 20 снежня 2013 года

Дызайн: У. Валежак (Польшча)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 54 рублі 05 капеек

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – рэльефная выява фрагмента карціны І. Хруцкага "Кветкі і садавіна", злева ад яе – выкананая метадам тампадрукавання выява кветкі ландыша; унізе па крузе – намінал 10 РУБЛЁЎ, фірменны (таварны) знак АТ "Манетны двор Польшчы", год чаканкі і проба сплаву.

Рэверс

у цэнтры выкананая метадам тампадрукавання – рэльефная выява кветкі браткаў; уверсе надпіс: Viola.