Памятныя манеты "Святаяннік чатырохкрылы"

Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 20 рублёў - 26 снежня 2013 года; медна-нікелевая, 1 рубель - 29 снежня 2014 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 41 рубель 40 капеек
  • у футарале – 44 рублі 88 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 7 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры ў крузе – дэкаратыўная кампазіцыя ў форме кветкі з чатырма пялёсткамі, на якой адлюстраваны расліны, што ўваходзяць у гэтую серыю; унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай манеце) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева ад наміналу – год чаканкі, справа – проба сплаву.

Рэверс

у цэнтры – рэльефная дэкаратыўная выява расліны святаянніка чатырохкрылага, справа і злева ад якой буйным планам размешчаны фрагменты сцябла гэтай расліны з яго адметнымі адзнакамі; па крузе надпісы: уверсе – HYPERICUM TETRAPTERUM, унізе – СВЯТАЯННІК ЧАТЫРОХКРЫЛЫ.

Серыя "Адроджаныя расліны" падрыхтавана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з Праграмай развіцця ААН, Глабальным экалагічным фондам, Нацыянальнай акадэміяй навук і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у рамках праекта "Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі".