Памятныя манеты "Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года. Чыжоўка-Арэна"

Дата выпуску ў абарачэнне: 27 снежня 2013 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 40 рублёў 25 капеек
  • у футарале – 44 рублі 85 капеек
няма ў наяўнасці
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 5 рублёў 75 капеек
  • у футарале – 10 рублёў 18 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры на фоне лядовай пляцоўкі – выява спартыўнага комплексу "Чыжоўка-Арэна", пад ёй надпіс: ЧЭМПІЯНАТ СВЕТУ ПА ХАКЕІ 2014 • ЧЫЖОЎКА-АРЭНА; унізе ў цэнтры – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), злева ад наміналу – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай манеце).

Рэверс

у цэнтры – гульнёвая кампазіцыя з двума хакеістамі на фоне лядовага пакрыцця; уверсе – лагатып Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай, справа ад яго – зверху ўніз надпіс: 2014 BELARUS.