Памятныя манеты "Аркадзь Куляшоў. 100 гадоў"

Дата выпуску ў абарачэнне: 31 студзеня 2014 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 10 рублёў
  • маса манеты: 16,81 г
  • маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 37 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 28 рублёў 75 капеек
  • у футарале – 35 рублёў 49 капеек
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 15,5 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 33 мм
  • тыраж: 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 7 рублёў 48 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – стылізаваная ілюстрацыя да верша А. Куляшова "Мая Бесядзь"; унізе па крузе – намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), справа – год чаканкі, злева (на срэбнай манеце) – проба сплаву.

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява фотапартрэта класіка беларускай літаратуры Аркадзя Куляшова, справа ад яго – дэкаратыўны фон з лісця; злева па крузе гады жыцця: 1914–1978 і надпіс: АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ.