Памятная манета "Год Авечкі"

Дата выпуску ў абарачэнне: 21 ліпеня 2014 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф-лайк", Устаўка з фіяніта
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 52 рублі 90 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – кампазіцыя, якая складаецца з элементаў механізма гадзінніка, Сонца і Месяца, у цэнтры механізма гадзінніка – устаўка з фіяніта; справа – год чаканкі; злева – проба сплаву; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ
Ва ўнутраным крузе размешчаны лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024 па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месячнага календара. Золатам выдзелены элементы механізма гадзінніка і Год Авечкі (2015).

Рэверс

у цэнтры па крузе – выява пяці авечак у атачэнні зорак, месяца і аблокаў, унутры круга з мастацкіх элементаў – пазалочаны кітайскі іерогліф, які абазначае авечку; унізе надпіс: ГОД АВЕЧКІ.