НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Званочак персікалісты"

Дата выпуску ў абарачэнне 25 ліпеня 2014 г.

Дызайн:
Майке Хоф (Германія)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятная манета "Званочак персікалісты", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Званочак персікалісты", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 20 г
маса срэбра ў чысціні: 19,98 г
якасць: "пруф", з прымяненнем метаду тампадрукавання
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 2 500 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 50 руб. 60 кап.
· у футарале – 57 руб. 25 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: у цэнтры ў крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унізе – год чаканкі, проба сплава і намінал 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява трох кветак званочка персікалістага, адна з якіх выканана метадам тампадрукавання; уверсе па крузе ў два радкі надпісы: "Званочак персікалісты" – Campanula persicifolia.