Памятная манета "Лотаць балотная"

Дата выпуску ў абарачэнне: 25 ліпеня 2014 года

Дызайн: Майке Хоф (Германія)
Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
  • Срэбная , проба срэбра: 999
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 20 г
  • маса срэбра ў чысціні: 19,98 г
  • якасць: "пруф", з прымяненнем метаду тампадрукавання
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 2 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 50 рублёў 60 капеек
  • у футарале – 57 рублёў 25 капеек

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс

у цэнтры ў крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унізе – год чаканкі, проба сплава і намінал 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява трох кветак лотаці балотнай, адна з якіх выканана метадам тампадрукавання; уверсе па крузе надпісы: "Лотаць балотная" – Caltha palustris.