Памятныя манеты "Заяц"

Дата выпуску ў абарачэнне: 28 ліпеня 2014 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 7,78 г
  • маса золата ў чысціні: 7,78 г
  • якасць: "пруф", з устаўкай: Брыльянт 2 шт., памер 0,8 мм, тып – VS
  • дыяметр: 25 мм
  • тыраж: да 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 730 рублёў 25 капеек
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 999
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 31,1 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф", з устаўкай з фіяніта
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: да 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 64 рублі 98 капеек

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

у цэнтры ў крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, уверсе па крузе надпис: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унізе – год чаканкі, проба сплаву, намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 50 РУБЛЁЎ (на залатой) манеце.

Рэверс

у цэнтры – рельефны відарыс зайца, у воку – устаўка з брыльянта (на залатой) і з фіяніта (на срэбнай); па крузе надпісы: унізе – ЗАЯЦ, уверсе – LEPUS EUROPAEUS.