НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Алімпійскія гульні 2006. Хакей"

Дата выпуску ў абарачэнне 4 мая 2005 г.

Дызайн:
аверс: С. Заскевіч (Беларусь),
реверс: С. Някрасава(Беларусь), Рут Освальд Коперс (Германія)
Чаканка:
Манетны двор "Валкамбі", Швейцарыя

Памятная манета "Алімпійскія гульні 2006. Хакей", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Алімпійскія гульні 2006. Хакей", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 15 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 31 руб. 48 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.

Аверс: у цэнтры ў крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi, проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры, на фоне Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь, рэльефная выява двух хакеiстаў падчас гульнi; пад iмi надпiс ХАКЕЙ; па крузе: у верхняй частцы – надпiс АЛIМПIЙСКIЯ ГУЛЬНI 2006, у нiжняй частцы – нацыянальны геаметрычны арнамент.