НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Зайцы"

Дата выпуску ў абарачэнне 28 ліпеня 2014 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятная манета "Зайцы", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Зайцы", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 31,1 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф", з устаўкамі з фіянітаў
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 71 руб. 30 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: у цэнтры ў крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, уверсе па крузе надпис: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унізе – год чаканкі, проба сплаву, намінал: 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры – рэльефны відарыс двух зайцоў на траве, у воку кожнага зайца – устаўка з фіянітаў; па крузе надпісы: унізе – ЗАЙЦЫ, уверсе – LEPUS EUROPAEUS.