НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Прападобны Сергій ігумен Раданежскі"

Дата выпуску ў абарачэнне 15 жніўня 2014 г.

Дызайн:
Э. Кургінян (Арменія)
Чаканка:
залатая, 5 000 рублёў – ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва; срэбная, 500 рублёў – ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятныя манеты "Прападобны Сергій ігумен Раданежскі", аверс, залатая, 5 000 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Прападобны Сергій ігумен Раданежскі", рэверс, залатая, 5 000 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Залатая, проба золата: 999,9
намінал: 5 000 рублёў
маса манеты: 500 г
маса золата ў чысціні: 499,95 г
якасць: "пруф", Устаўкі: жэмчуг
дыяметр: 80,25 мм
тыраж: да 77 шт.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Прападобны Сергій ігумен Раданежскі", аверс, срэбная, 500 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Прападобны Сергій ігумен Раданежскі", рэверс, срэбная, 500 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925, золата – 999
намінал: 500 рублёў
маса манеты: 500 г
маса срэбра ў чысціні: 462,5 г, золата – 0,0325 г
якасць: "пруф", З пакрыццём золатам. Устаўкі: крышталі Свароўскі
дыяметр: 100,25 мм
тыраж: да 777 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 1 240 руб. 00 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з перарывістай насечкай, на гладкай паверхні пазначаны індывідуальны нумар манеты.

Аверс: уверсе ў центры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, над ім па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; па ўсёй манеце на фоне неба і птушак – пакрытыя золатам (на срэбнай манеце) у суправаджэнні тлумачальных надпісаў выявы сцэн жыція Прападобнага Сергія Раданежскага (нараджэнне Сергія Раданежскага, з’яўленне прападобнага старца отраку Варфаламею, бласлаўленне бацькоў, пастаўленне Сергія Раданежскага ў дыяканы і іерэі, вывад з зямлі крыніцы, бласлаўленне князя Дзмітрыя Данскога (кляймо выканана метадам тампадрукавання), з’яўленне Багародзіцы Сергію Раданежскаму, пахаванне Сергія Раданежскага); унізе манеты па крузе надпісы: справа – проба сплаву і год чаканкі, злева – намінал: 5000 РУБЛЁЎ (на залатой манеце) і 500 РУБЛЁЎ (на срэбнай).

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява Прападобнага Сергія ігумена Раданежскага (на срэбнай манеце німб пакрыты золатам), па крузе – арнамент, які ўжываецца ў іканаграфіі, з устаўкамі з крышталёў Свароўскі (на срэбнай манеце), з жэмчуга (на залатой) і надпіс: ПРЕПОДОБНЫЙ СЕРГИЙ ИГУМЕН РАДОНЕЖСКИЙ.