НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Першая сусветная вайна"

Дата выпуску ў абарачэнне 12 верасня 2014 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"

Памятныя манеты "Першая сусветная вайна", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Першая сусветная вайна", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 40 руб. 25 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Першая сусветная вайна", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Першая сусветная вайна", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 15,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 5 руб. 75 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: злева – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім у два радкі надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, пад ім – год чаканкі; справа – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай манеце) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), пад ім – проба сплаву (на срэбнай).

Рэверс: на манеце прадстаўлена мастацкая кампазіцыя: справа – фрагмент палітычнай карты Беларусі перыяду заканчэння Першай сусветнай вайны з нанесенай на ёй лініяй падзелу межаў па выніках Рыжскага мірнага дагавора; злева ў тры радкі надпіс: ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, які часткова перакрываецца фактурай паўзучых аблокаў навальніцы, што сімвалізуюць сусветную трагедыю.