Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Знаменне"

Дата выпуску ў абарачэнне: 27 лістапада 2014 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
  • Срэбная , проба срэбра: 925 , проба золата: 999
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 31,1 г
  • маса срэбра ў чысціні: 28,77 г, золата – 0,00025 г)
  • якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 30,00 х 45,00 мм. З пакрыццём золатам
  • тыраж: да 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 84 рублі 50 капеек
няма ў наяўнасці
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 5 г
  • маса золата ў чысціні: 4,99 г
  • якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 14,00 х 23,50 мм.
  • тыраж: да 4 000 шт.
няма ў наяўнасці
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 1 000 рублёў
  • маса манеты: 100 г
  • маса золата ў чысціні: 99,9 г
  • якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 36,00 х 53,00 мм.
  • тыраж: да 200 шт.
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 500 рублёў
  • маса манеты: 500 г
  • маса срэбра ў чысціні: 462,5 г
  • якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 90,00 х 135,00 мм. З пакрыццём золатам
  • тыраж: да 600 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 1 240 рублёў 00 капеек

Манеты маюць прамавугольную форму. З пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і ў два радкі надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – арнамент у выглядзе вінаграднай лазы, якая сімвалізуе Багародзіцу, унутры арнаменту – памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўі ў сувязі са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусі, і проба сплаву; унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ, 500 РУБЛЁЎ (на срэбных) і 50 РУБЛЁЎ, 1000 РУБЛЁЎ (на залатых), справа ад наміналу– год чаканкі.

Рэверс

у цэнтры – вобраз Прасвятой Багародзіцы "Знаменне" (на срэбных манетах наміналам 20 рублёў, 500 рублёў выявы німбаў Багародзіцы, Ісуса Хрыста і серафімаў, а таксама найменне Маці Божай і зоркі на яе адзенні выкананы золатам); унізе – надпіс: ЗНАМЕННЕ.