НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Тэніс"

Дата выпуску ў абарачэнне 28 снежня 2005 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
"Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія

Памятныя манеты "Тэніс", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Тэніс", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,94 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 39 мм
тыраж: 7 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Тэніс", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Тэніс", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 16 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 1 руб. 05 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.

Рэверс: рэльефная выява тэнiсiсткi з ракеткай у руцэ на фоне геаметрычнай кампазiцыi стылiзаванага тэнiснага мячыка i ракеткi; надпiс ТЭНIС размешчаны справа ўнiзе пад вуглом, а таксама па абадку ракеткi, на якiм ён выкананы мiкратэкстам i чытаецца толькi пры павелiчэннi.