НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Сусветная спадчына ЮНЕСКА. Мірскі замак"

Дата выпуску ў абарачэнне 22 снежня 2014 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Сусветная спадчына ЮНЕСКА. Мірскі замак", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Сусветная спадчына ЮНЕСКА. Мірскі замак", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 60 руб. 00 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах
Памятныя манеты "Сусветная спадчына ЮНЕСКА. Мірскі замак", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Сусветная спадчына ЮНЕСКА. Мірскі замак", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 15,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 14 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, на фоне стылізаванай выявы каменнага мура замка па крузе надпісы: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай манеце) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), справа ад наміналу – год чаканкі (на срэбнай злева – проба сплаву).

Рэверс: у цэнтры – выява Мірскага замка і яго стылізаванае адлюстраванне ў вадзе, якое сімвалізуе глыбіню стагоддзяў, загадкавасць і мноства неразгаданых таямніц; уверсе па крузе надпіс: МІРСКІ ЗАМАК, пад ім – лагатып ЮНЕСКА.