Памятныя манеты "Граздоўнік просты"

Дата выпуску ў абарачэнне: 29 снежня 2014 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 47 рублёў 50 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 9 рублёў 60 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры ў крузе – дэкаратыўная кампазіцыя ў форме кветкі з чатырма пялёсткамі, на якой адлюстраваны расліны, што ўваходзяць у гэту серыю; унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевых); злева ад наміналу – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай манеце).

Рэверс

у цэнтры – рэльефная дэкаратыўная выява расліны граздоўніка простага, справа і злева ад якой буйным планам размешчаны фрагменты сцябла гэтай расліны з яго адметнымі адзнакамі; па крузе надпісы: уверсе – "Botrychium simplex", унізе – "Граздоўнік просты".