Памятныя манеты "1000-годдзе сканання святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра"

Дата выпуску ў абарачэнне: 27 сакавіка 2015 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,62 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 50 мм
  • тыраж: 1 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 60 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 19,5 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 37 мм
  • тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 12 рублёў 50 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – іконаграфічная выява сцэны Хрышчэння Русі; справа – год чаканкі, пад ім – проба сплаву (на срэбнай манеце), злева – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс

уверсе ва ўнутраным крузе – іконаграфічная выява святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра і па крузе надпіс: 1000-ЛЕТИЕ ПРЕСТАВЛЕНИЯ СВЯТОГО РАВНОАПОСТОЛЬНОГО КНЯЗЯ ВЛАДИМИРА; пад ёй па крузе – стылізаваныя выявы праваслаўных храмаў.