НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "70 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне"

Дата выпуску ў абарачэнне 6 красавіка 2015 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "70 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "70 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф", Манета з галаграмай
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 70 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "70 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "70 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 15,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 9 руб. 60 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – фрагмент новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў г. Мінску, на срэбнай манеце неба над будынкам музея – галаграма з выявай святочнага салюту; унізе: справа – год чаканкі, злева – проба сплаву (на срэбнай), у цэнтры – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: у цэнтры – выява квітнеючага дрэва вішні (з цёмна-вішнёвымі зорачкамі ў цэнтры белых кветак на срэбнай манеце), ствол якога абвіты муаравай стужкай ордэна Айчыннай вайны I ступені; унізе па крузе надпіс: 70 ГАДОЎ ПЕРАМОГІ.