НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятные монеты "Беларускі балет. 2015"

Дата выпуску ў абарачэнне 10 ліпеня 2015 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятные монеты "Беларускі балет. 2015", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятные монеты "Беларускі балет. 2015", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 5 500 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 60 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці
Памятные монеты "Беларускі балет. 2015", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятные монеты "Беларускі балет. 2015", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 15,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 12 руб. 50 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – франтальная выява будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры – выява прымы¬-балерыны ў вобразе па матывах акадэмічных сцэн з класічных балетных пастановак, на фоне яе сукенкі – балерыны кардэбалету ў танцы; зверху па крузе ў два радкі надпіс: БЕЛАРУСКІ БАЛЕТ, справа ад яго – лагатып F15, які паказвае на прыналежнасць манеты да міжнароднай праграмы пад назвай Fabulous 15 (Ашаламляльныя 15).