НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Год Малпы"

Дата выпуску ў абарачэнне 7 верасня 2015 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"

Памятная манета "Год Малпы", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Год Малпы", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф-лайк", Устаўка з фіяніта
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 85 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – кампазіцыя, якая складаецца з элементаў механізма гадзінніка, Сонца і Месяца, у цэнтры механізма гадзінніка – устаўка з фіяніту; справа – год чаканкі; злева – проба сплаву; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ.

Ва ўнутраным крузе размешчаны лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024 па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месячнага календара. Золатам выдзелены элементы механізма гадзінніка і Год Малпы (2016).


Рэверс: у цэнтры ўнутры круга з арнаменту – пазалочаны кітайскі іерогліф, які абазначае малпу; па абодва бакі ад яго – выява дзвюх малпаў, якія жангліруюць на фоне цыркавога шатра; унізе надпіс: ГОД МАЛПЫ.