Памятныя манеты "Рак (Cancer)"

Дата выпуску ў абарачэнне: 10 верасня 2015 года

Дызайн: Іван Турэцкі (Украіна)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 28,28 г
  • маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
  • якасць: "анцыркулейтэд"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 7 777 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 125 рублёў 00 капеек
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 19,5 г
  • якасць: "анцыркулейтэд"
  • дыяметр: 37 мм
  • тыраж: 3 333 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 20 рублёў 50 капеек

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – фрагмент гравюры з выявамі Сонца, Месяца і зорак; справа – проба сплаву (на срэбных манетах); па крузе ўнізе – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбных) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевых) і год чаканкі.

Рэверс

у цэнтры – стылiзаваная выява рака; справа надпіс: CANCER ; унізе – задыякальны сімвал сузор'я і ўстаўкі з крышталёў Свароўскі (на срэбных манетах).