НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Еўразійскі эканамічны саюз"

Дата выпуску ў абарачэнне 19 кастрычніка 2015 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
"Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія

Памятныя манеты "Еўразійскі эканамічны саюз", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Еўразійскі эканамічны саюз", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,94 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 39 мм
тыраж: 750 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 60 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Еўразійскі эканамічны саюз", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Еўразійскі эканамічны саюз", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 14,35 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 7 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: у цэнтры ў крузе, апраўленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); у полі вонкавага круга – стылізаваныя выявы людзей, птушак, коннікаў, дамоў, якія сімвалізуюць дабрабыт і росквіт; унізе справа – год чаканкі; злева – проба сплаву (на срэбнай манеце).

Рэверс: у цэнтры – ромб, апраўлены геаметрычным арнаментам, у полі якога знаходзяцца эмблема Еўразійскага эканамічнага саюза і кругавы надпіс: ЕЎРАЗІЙСКІ ЭКАНАМІЧНЫ САЮЗ; вакол ромба – стылізаваная выява людзей, якія ўзяліся за рукі, дамоў і птушак, што сімвалізуе агульны дом і яднанне народаў. Стылізаваныя выявы выкананы метадам лазернага гравіравання.