НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Вушатая сава"

Дата выпуску ў абарачэнне 20 лістапада 2015 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"

Памятныя манеты "Вушатая сава"<br>, аверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Вушатая сава"<br>, рэверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 16,81 г
маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 40 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Вушатая сава"<br>, аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Вушатая сава"<br>, рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 12 руб. 50 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры, у авале – выява птушаняці на стылізаваных далонях, пад ёй справа – год чаканкі (на срэбнай манеце – проба сплаву); унізе – намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).


Рэверс: у цэнтры, на фоне авала, які сімвалізуе яйка, – рэльефная выява савы; па авале надпісы: злева – ПТУШКА ГОДА, справа – ВУШАТАЯ САВА. Вушатая сава прызнана ў Беларусі ў 2015 годзе Птушкай года.