Памятныя манеты "Чэмпіянат свету па біятлоне 2016 года. Осла"

Дата выпуску ў абарачэнне: 26 студзеня 2016 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 3,11 г
  • маса золата ў чысціні: 3,11 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 16,25 мм
  • тыраж: 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 750 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,62 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 75 рублёў 00 капеек
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 15,5 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 33 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 15 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

- срэбнай і медна-нікелевай манет: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; пад гербам – у выглядзе стылізаванага арнаменту – фрагменты выявы спартыўнага інвентару біятланістаў, у які ўпісаны: злева – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай); унізе ў цэнтры – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
- залатой манеты: у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе: злева – год чаканкі, справа – проба сплаву; па цэнтры намінал – 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс

- срэбнай і медна-нікелевай манет: злева – выява біятланісткі падчас стральбы, ад цэнтра ўправа – выява мішэняў для біятлона, унізе справа надпіс у тры радкі: OSLO 2016, WORLD CHAMPIONSHIP, BIATHLON.
- залатой манеты: злева – выява ў профіль біятланісткі, якая рыхтуецца да стрэлу, зверху справа надпіс у два радкі: OSLO 2016, WORLD CHAMPIONSHIP, BIATHLON.